25 снежня – Нараджэнне Хрыстова. Вiншаваннi са святам

ДАРАГІЯ ПАРАФІЯНЕ, ШАНОЎНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ!

Сардэчна віншую вас з цудоўным святам Божага Нараджэння!

Згодна каталіцкай традыцыі, якую мы ўшаноўваем і зберагаем, у ноч з 24 на 25 снежня, дачакаўшыся першай зоркі, сем’і збіраюцца за ўрачыстым святочным сталом і пачынаюць вігілійную вячэру, дзелячыся паміж сабой бялюткай аплаткай. Яна сімвалізуе найперш спажыванне Эўхарыстычнага хлеба, служыць веруючаму чалавеку напамінам аб тых падзеях, калі Хрыстус дзяліўся хлебам падчас Апошняй Вячэры са сваімі апосталамі ў Іерусаліме. Таксама яна з’яўляецца знакам супольнасці і сімвалам узаемнай любові і пашаны.

Няхай жа ў гэты благаслаўлёны час, чароўныя святочныя дні, калі мы з усёй набожнасцю, пакораю і замілаваннем схіляемся перад яслямі народжанага Пана Езуса ў Бэтлеемскай стаенцы, у вашых сэрцах разальецца слодыч Таямніцы Божага Уцелаўлення, а душы напоўняцца дабрынёй і міласэрнасцю.

Жадаю вам, каб святло Калядаў ніколі не згасала ў вашых сэрцах, аб’ядноўвала родных і блізкіх, сваякоў і землякоў! Няхай добрыя справы, чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята, даюць сілы для здзяйснення жаданняў і мар, а таксама новых спраў на карысць роднага краю.

Шчаслівых і радасных святаў вам, дарагія вернікі!

Хрыстос нарадзіўся! Уславім Яго!

Пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне, дэкан Слонімскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Аляксандр РУДЗЕВІЧ

ПАВАЖАНЫЯ ВЕРНІКІ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Нараджэнне – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў маралі.

У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, што ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.

На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні.

Ад усяго сэрца жадаем усім цярпення, узважанасці і мудрасці, спакою, сямейнага шчасця, а самае галоўнае – моцнага здароўя!

Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння!

Гэты святы для ўсіх хрысціян дзень напаўняе наша жыццё асаблівым сэнсам. Ён нясе людзям святло любові, умацоўвае веру ў лепшае, вучыць міласэрнасці і спагадзе. Сам факт з’яўлення на Зямлі Бога-чалавека аб’ядноўвае нас у імкненні захаваць духоўныя каштоўнасці нашага народа, яго вялікую культурную спадчыну.

Прыемна, што ў рэлігійных супольнасцях Зэльвеншчыны актыўна адраджаюцца традыцыі царкоўнай дабрачыннасці, развіваецца міжканфесійны дыялог, пашыраецца супрацоўніцтва людзей розных веравызнанняў для захавання міру, стабільнасці і росквіту нашага рэгіёну.

Дарагія сябры! У гэты светлы дзень ад усёй душы жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць радасць, каханне і згода!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

ПАВАЖАНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Раством Хрыстовым!

Больш за два тысячагоддзі гэта свята дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае людзей, вучыць жыць у згодзе, прытрымлівацца маральных запаветаў, уваходзіць у кожны дом і заахвочвае людзей да высакародных учынкаў, клопату аб блізкіх, усяляе ўпэўненасць ва ўрачыстасці міру і дабрыні. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць, а жыватворнае святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, накіроўваючы на шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця і дапаможа стаць лепш і мудрэй. Няхай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом.

З павагай – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар ЛІСКОВІЧ

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ АДДЗЯЛЕННЯ “САМАРАВІЧЫ”!

Шчыра віншуем ўсіх з радаснымі і чароўнымі святамі – Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Няхай калядная ноч сагравае ўсіх цяплом дамашняга ачага, любоўю родных і блізкіх, а Бог благаслаўляе кожны дзень Новага 2022 года і асвячае сваёй ласкай!

Адміністрацыя і прафкам

ШАНОЎНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ СВК “СЫНКАВІЧЫ”!

Віншуем вас са светлым Нараджэннем Хрыстовым!

У дні дзівоснай урачыстасці мы чакаем з’яўлення на небасхіле Каляднай зоркі і спадзяёмся, што разам з яе святлом у сэрцы ўвойдзе радасць духоўнага ачышчэння, а любоў да блізкага і стварэнне дабра стануць галоўным сэнсам жыцця людзей.

Асабліва важна сустракаць свята сярод родных і сяброў, забыць спрэчкі і крыўды, стаць бліжэй і даражэй адзін аднаму. Тады ў нашых сем’ях усталююцца паразуменне, радасць і дастатак, будзе чутны шчаслівы дзіцячы смех.

Няхай святочны настрой натхняе вас на добрыя справы і плённыя пачынанні.

Жадаем вам і вашым родным здароўя, доўгіх гадоў жыцця і дабрабыту!

Адміністрацыя і прафкам

ШАНОЎНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ ПРАЦЫ!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды вялікага свята – Нараджэння Хрыстова!

У гэтыя калядныя дні сэрцы людзей поўняцца надзеяй на лепшую будучыню, клопатам пра бліжняга, міласэрнасцю і дабрынёй, шчырасцю і спагадай.

Няхай гэтыя ўзнёслыя пачуцці заўсёды будуць з вамі, умацуюць веру і надзею ў вашых сем’ях, няхай у штодзённай працы пануюць лад і поспех, а ў доме – здароўе, згода і хрысціянскае прабачэнне.

Адміністрацыя і прафкам дзяржаўнага прадпрыемства “Галынка”

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ І ВЕТЭРАНЫ ПРАЦЫ!

Шчыра віншуем вас з Раством Хрыстовым і Новым годам!

Няхай у Каляды – гэтае светлае свят а – у вашых дамах уладараць пяшчота і згода, а прысутнасць блізкіх людзей прынясе адчуванне свету, падтрымкі і душэўнай цеплыні! Жадаем, каб вашыя сэрцы напоўніліся радасцю, паўсядзённая мітусня саступіла месца дабрыні, а Божая любоў сагрэла вас гэтымі зімовымі днямі!

Жадаем усім радасных святаў, паспяховага і перспектыўнага 2022 года, у якім вашы сем’і чакае як мага больш шчаслівых момантаў.

Адміністрацыя і прафкам філіяла “Князева”

Вам может быть интересно

Комментарии отключены