23 лютага ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі – тэматычнае кіно

Тэматычныя канцэрты, падарункі з характарам, святочныя гулянні і адпаведны настрой. Дзень абаронцаў Айчыны ўжо даўно выйшаў за прафесійныя рамкі і стаў сапраўды агульнанародным святам. Па традыцыі Белтэлерадыёкампанія запрашае гледачоў адзначыць яго каля тэлевізара. У гэты дзень у эфіры ўсіх каналаў медыяхолдынга пакажуць фільмы і перадачы, прысвечаныя не только ветэранам, салдатам і афіцэрам арміі і ўзброеных сіл, але і наогул усім мужчынам — нашым каханым, сынам і ўнукам. 

Мужнасць заўсёды ў цане

У 11:40 на «Беларусь 1» пакажуць ваенную драму «Тры дні да вясны», знятую рэжысёрам Аляксандрам Касаткіным у 2017 годзе спецыяльна да 72-годдзя Вялікай Перамогі. «Тры дні да вясны» — гэта гісторыя пра каханне і здраду на фоне цяжкіх выпрабаванняў вайны, у аснову якой ляглі некаторыя факты з «Блакаднай кнігі» пісьменнікаў Алеся Адамовіча і Данііла Граніна. У цэнтры падзей — афіцэр дзяржбяспекі Уладзімір Андрэеў (гэтую ролю сыграў вядомы расійскі акцёр Кірыл Плятнёў) і доктар Вольга Марыцкая (малавядомая пакуль актрыса Алена Лотава), якія за 72 гадзіны, тры дні да наступлення вясны, павінны прадухіліць катастрофу… Дарэчы, рэжысёр і прадзюсары фільма доўга не маглі вызначыцца з яго назвай. Былі варыянты «Ленінградскі вальс» або «Блок А», але назва «Тры дні да вясны» ў рэшце рэшт падалася стваральнікам фільма найбольш цікавай. Саўндтрэк да карціны запісаў сімфанічны аркестр Марыінскага тэатра, кампазітар — Антон Лубчэнка. Цікава і тое, што ў лютым 2017 года музыка да фільма адкрывала праграму XII Дрэздэнскага балю ў Германіі.

Адразу пасля гэтай карціны ў 14:40 тэлеканал прапануе гледачам першыя некалькі серый меладрамы «Каханне па загадзе». Яе дзеянне таксама разгортваецца ў Ленінградзе, але ўжо напрыканцы 1980-х. Галоўная гераіня Варвара Уцешава — паспяховая артыстка тэатра аперэты. Дома яе заўсёды чакаюць маці, маленькі сын і муж Пётр, таленавіты навуковец. Але лёс рыхтуе дзяўчыне нечаканы паварот. На яе вачах мужа збівае машына. Пасля яго пахавання высвятляецца, што Пётр планаваў разам з сям’ёй пакінуць Савецкі Саюз, прыхапіўшы з сабой каштоўныя дакументы… Чым скончыцца гэтая гісторыя, даведаемся ў пятніцу, калі тэлеканал пакажа фінальныя серыі меладрамы.

У аснову фільма «Тры дні да вясны» ляглі некаторыя факты з «Блакаднай кнігі» пісьменнікаў Алеся АДАМОВІЧА і Данііла ГРАНІНА

«Жукаў» і не толькі

У праграме перадач тэлеканала «Беларусь 3» у святочны дзень 23 лютага значацца ў тым ліку дзве часткі ваеннай драмы «Жукаў» — пра жыццё вядомага Галоўнакамандуючага ў перыяд з чэрвеня 1945 па 1974 год. На галоўную ролю, маршала Георгія Жукава, рэжысёр Аляксей Мурадаў адразу запрасіў Аляксандра Балуева. Жонку Жукава Аляксандру ў серыяле сыграла Алена Якаўлева, а вядомую спявачку Лідзію Русланаву — папулярная артыстка Ірына Разанава. Праца над фільмам (з пачатку напісання сцэнарыя да здымак) заняла пяць гадоў. Самі здымкі доўжыліся больш за год і праходзілі па ўсёй Расіі: ад Крамля і падмаскоўнай рэзідэнцыі Сталіна да сонечнага Сочы.

У 10:30 «Беларусь 3» прапануе далучыцца да прагляду мастацкай стужкі «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх». Гэта дэбютная праца рэжысёра Нікіты Міхалкова, у аснову якой лягла яго з Эдуардам Валадарскім аповесць «Чырвонае золата». У цэнтры падзей — гісторыя пра рэквізаванае ў канцы Грамадзянскай вайны золата, за якое змагаюцца чэкісты, бандыты і былыя белыя афіцэры. Праз дзесяцігоддзі пасля выхаду на экраны стужка была пры­знана савецкай кінакласікай, але на той момант заняла ў пракаце толькі 22-е месца. Галоўныя ролі ў фільме выканалі вядомыя акцёры Юрый Багатыроў, Аляксандр Кайданоўскі, Сяргей Шакураў, Аляксандр Калягін, Канстанцін Райкін і сам рэжысёр Нікіта Міхалкоў.

Па ўспамінах кампазітара Эдуарда Арцем’ева, праца над музыкальным матэрыялам ішла вельмі хутка. Пасля сустрэчы з рэжысёрам, які на словах распавёў, якую хоча музыку, і прадэманстраваў кадры з амерыканскай кінематаграфіі, Арцем’еў адразу ж сеў да фартэпіяна і сыграў галоўную музычную тэму. Дарэчы, праз 40 гадоў пад акорды гэтай тэмы быў патушаны алімпійскі агонь на цырымоніі закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. 

Адзначым таксама, што вечарам праект сацыякультурнага канала «Запіскі на палях» распавядзе пра малавядомыя старонкі жыцця народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, у 14:05 і 21:40 «Беларусь 3» прэзентуе гледачам першы фільм з цыкла «Ваенная разведка. Заходні фронт» пад назвай «Ягдкаманда». 

sb.by

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены