Аб важнасці сваіх вытокаў разважалі выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку

Пачуццё малой радзімы зараджаецца ў чалавека з дзяцінства. З цацкі, народнай казкі, з першай школьнай гутаркі аб навакольным свеце складваецца ўяўленне аб родным краі. Аб важнасці сваіх вытокаў выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку разважалі ў час краязнаўчай гадзіны “Тут Радзімы маёй пачатак”.

Зэльвеншчына адметная сваей непаўторнасцю, унікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай. Аб значных мясцінах краю, яе вядомых людзях выхаванцы даведаліся ў час віртуальнай экскурсіі “Вялікая сіла малой Радзімы”. З захапленнем яны слухалі пра самую яркую падзею ў гісторыі Зэльвеншчыны – Ганненскім кірмашы. Сваёй веліччу і неўміручасцю кранула іх жамчужына абарончага дойлідства – Сынкавіцкая царква-крэпасць. Прыгожыя краявіды адкрылі галоўная водная артэрыя – рака Зяльвянка і вадасховішча. У час падарожжа рабяты разам з выхавальнікамі ўзгадалі
імёны славутых землякоў: пісьменнікаў Уладзіміра Мазго і Юркі Голуба, навукоўца Антона Жэбрака, Героя Савецкага Саюза Паўла Жданава і многіх іншых.

Потым дзеці дэкламавалі вершы мясцовых паэтаў, прысвечаныя роднай Бацькаўшчыне. Вельмі ўзнёсла прагучалі ў выкананні выхаванца Аляксея Абрамчыка радкі з твора нашай зямлячкі Алены Карозы “Слова пра Зэльву”:

Падрастаюць нашчадкі і помняць пра продкаў,
Мову матчыну шчыра яны берагуць.
А гуллівыя хвалі блакітнай Зальвянкі
Славу Зэльвы да Немана горда нясуць.

Мерапрыемства вельмі захапіла дзяцей. Яны ўпэўніліся ў тым, што ведаць гісторыю свайго краю, каб расказаць потым нашчадкам аб слынных падзеях, выдатных асобах, цікавых гісторыка-культурных помніках – гэта абавязак кожнага сумленнага чалавека, патрыёта роднай зямлі.

Выхавальнік раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алена САРОКІНА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены