18 жніўня горад Свіслач вітае ўдзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса «Гамоняць пушчы беларускія…» (+ праграма)

Праграма мерапрыемстваў пл. К Маркса 12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк. Гарадскі парк Галоўная пляцоўка 12.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю; –тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»; –канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоў-балетам; 13.30–18.00 – канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзенскай і Брэсцкай вобласці; 13.30–18.00 – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі: “Паляўнічая” – асаблівасці палявання 18-19 стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фотазона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічай стравы; “Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый лекавых траў «Парадщы траўніцы Соф’і Вітольдаўны…», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр» (паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае); “Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гледачоў і аматараў стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны, Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі Польшча. Конкурс складаецца з шасці разнастайных намінацый, а таксама з майстар-класа па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў; “Горад майстроў” – вас чакаюць выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню, саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў Гродзенскай і Брэсцкай вобласцей; “Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”; «Пляцоўка-вернісаж» – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых;   «Дзіцячая» – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма;   «Кантрактовая» – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна. Вячэрняя праграма: 19.00–20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоў-балета “Феерыя”; 21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка. На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны. **У праграме магчымы змены. По вопросам предоставления мест для торговли обращаться в отдел экономики Свислочского райисполкома. Тел. 8(01513) 3-52-72, 3-30-23, 3-37-78. По вопросам размещения аттракционов, торговли народными промыслами, ремесленными изделиями обращаться по тел. 8 (01513) 3-34-82, 7-02-57, 7-02-58.
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Марина says

    Видела «Паляўнічую пляцоўку», очень оригинально. Советую посетить фестиваль.

  2. Светлана says

    Запросто можно рвануть на праздник

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.