15 мая – Міжнародны дзень сям’і. Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя зэльвенцы!

Сёння краіна адзначае цудоўнае свята – Дзень сям’і.

Кожны дзень у сям’ю працоўную мы прыходзім з сям’і, у якой нарадзіліся, якую стварылі самі. Раскрыцца ў прафесіі, прызванні, творчасці чалавек можа, маючы цвёрды падмурак – падтрымку, любоў, клопат родных людзей.

Велізарную ўдзячнасць заслугоўваюць шматдзетныя сем’і і тыя, хто ўзяў на сябе адказнасць за выхаванне прыёмных дзяцей. На Зэльвеншчыне ёсць нямала моцных сямейных саюзаў даўжынёй 25 гадоў і больш, якія выхавалі не адно пакаленне дзяцей і ўнукаў.

Гэта вялікая праца – аддаць дзіцяці любоў і клопат, навучыць яго дабру і разуменню таго, што і ён у дарослым жыцці зможа пабудаваць уласную шчаслівую сям’ю.

Асобна хочацца звярнуцца да моладзі. Асэнсавана стварайце сем’і, шануйце цяпло ўзаемін і ў гэтай атмасферы выхоўвайце дзяцей!

Дарагія сябры! Жадаем, каб у вас панавалі духоўнае багацце і дабрабыт, цяпло і згода. Беражыце свае сем’і, сваіх бацькоў, дзяцей, каханых!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены