14 кастрычнiка – Дзень мацi. Вiншаванне раённага выканаўчага камітэта i раённага Савета дэпутатаў
ДАРАГIЯ ЖАНЧЫНЫ, ШАНОЎНЫЯ МАТУЛІ I БАБУЛI!
Віншуем вас са слаўным восеньскім святам – Днём маці.
Гэта не толькі нагода яшчэ раз успомніць аб вялікай місіі жанчыны, але і магчымасць выказаць шчырыя словы падзякі ўсім нашым мілым, добрым і пяшчотным матулям за дар жыцця, іх нястомную працу і цярпенне.
Кожны з нас нясе ў сваёй душы непаўторны і сам дарагі вобраз сваёй мамы – нашага самага галоўнага чалавека. У нялёгкі час мы звяртаемся да яе за падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.
Жадаем вам моцнага здароўя, кахання і паразумення. Няхай ваша самаадданасць вернецца павагай і лагоднымі ўсмешкамі дзяцей, жыццё шчодра даруе вам шчасце, а адчуванне свята заўсёды пануе ў вашых сэрцах!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены