12 снежня 2022 года пад старшынствам В.М.Семянякі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі пытанне аб праекце Закона  Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які ўнесены у Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Аб ходзе падрыхтоўкі законапраекта праінфармаваў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Свіла В.З.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне аб унясенні да разгляду дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь«Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» у першым чытанні.

На пасяджэнні былі разгледжаны таксама праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», якія паступілі з іншых пастаянных камісій.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены