12 ліпеня – Дзень вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Дарагія зэльвенцы!

12 ліпеня 1944 года з’яўляецца свяшчэннай датай, з якой пачаўся адлік мірнага жыцця для жыхароў Зэльвенскага краю. Гэты дзень сімвалізуе свабоду, незалежнасць і адзінства народа. Ён нагадвае, што ад працы кожнага з нас залежаць поспехі, якія прымнажаюць моц і славу малой радзімы. Праз гады мы з годнасцю працягваем слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, захоўваем мір, з любоўю працуем на роднай зямлі.

У суровы час героі-вызваліцелі праявілі смеласць, мужнасць, цвёрдасць духу і змаглі адстаяць ідэалы дабра і справядлівасці. Сёння мы нясём адказнасць за тое, каб наш край быў прыгожым і квітнеючым, людзі жылі мірна і бяспечна.

Жадаем усім паважаць адзін аднаго, імкнуцца да ўзаемаразумення – толькі так складаецца шчаслівы лёс Зэльвеншчыны.
Выказваем упэўненасць, што жыхары раёна зробяць усё магчымае для далейшага развіцця і росквіту сваёй малой радзімы.

Са святам, дарагія сябры! Няхай гэты светлы і радасны дзень споўніць надзеі і жаданні. Шчасця кожнай сям’і, спакою і міра кожнаму дому!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.