Хор ветэранаў працы “Успамін” прыняў удзел у XXV абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны”

Народны хор ветэранаў “Успамін” у ліку 15 калектываў з Гродна і іншых гарадоў Прынёмання прыняў удзел у юбілейным XXV абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны”. Сёлета конкурс быў прымеркаваны да 75-годдзя з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваёй праграме нашы землякі прадставілі самыя яркія кампазіцыі аб зэльвенскім краі, Беларусі і Вялікай Перамозе.

– Па бурных апладысментах можна было судзіць, што журы і гледачы высока ацанілі “Гімн Зэльвы”, – узгадвае мастацкі кіраўнік калектыва Марына Бусловіч. – Удала былі выбраны нумары патрыятычнай тэматыкі – харавое выкананне песні “Перамога” і сольнае Ірыны Раманчык “Дзе знайду я такую краіну?”. Да таго ж выканалі некалькі народных песень.

– Фестываль – адзін з дзейсных прыкладаў прапаганды песеннай творчасці, – выказвае думку Міхаіл Пазнанскі, выканаўца рускай народнай песні “Кумушка”. – Ён аб’ядноўвае пакаленні рознага ўзросту: тут і тыя, каму за 70, і трошкі маладзейшыя, і, самае галоўнае, моладзь. Падлеткі цікавяцца рэпертуарам, значыць, зберагуць яго і з часам будуць выконваць.

Пры падвядзенні вынікаў калектыў узнагароджаны дыпломам “За духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у фестывалі” і прызам. Сувеніры атрымалі кіраўнік хора і саліст Ірына Раманчык.

Людміла ПОПКА

Вам может быть интересно

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.